Установа «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»

Музей Якуба Коласа - гэта вядучы культурны цэнтр, у якім зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1952 па 1956 гг. Статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску вызначае яго ўнікальнасць сярод іншых літаратурных музеяў сталіцы. Музей, асноўны фонд якога налічвае 32240 адзінак (2012), захоўвае асабістыя рэчы песняра і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы, творы выяўленчага мастацтва, што ўвасабляюць асобу народнага паэта і герояў твораў Якуба Коласа. Музей заснаваны 16 жніўня 1956 г. Адкрыты для наведвання 4 снежня 1959 г. На малой радзіме Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці працуе філіял "Мікалаеўшчына", які аб'ядноўвае мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Ласток, Альбуць, Смольня. Распрацаваны шэраг аглядных і тэматычных экскурсій па экспазіцыях музея і сядзібах філіяла, праводзяцца тэатралізаваныя экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, выставы, творчыя сустрэчы з вядомымі людзьмі, літаратурна-музычныя святы. Набыла вядомасць навуковая канферэнцыя "Каласавіны".

Шаноўныя наведвальнікі!
Даводзім да вашага ведама, што з 1 жніўня 2023 года змяніліся цэны на паслугі музея.
☀️Наведванне асноўнай экспазіцыі:
3, 50р. – школьнікі;
4,00р. – навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ;
6,50р. – дарослыя;
☀️Наведванне часовых экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў:
1,00р. – школьнікі;
2,00р. – навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ;
3,00р. – дарослыя;
☀️Наведванне экспазіцыі на сядзібе Ласток:
1,00р. – школьнікі;
2,00р. – навучэнцы ПТВ, ССНУ, студэнты ВНУ;
3,00р. – дарослыя;
☀️Інтэрактыўныя музейна-педагагічны заняткі:
“Я – міністр грыбной гаспадаркі”
5,00р. – школьнікі;
**У пошуках страчанага часу
10,00р. – школьнікі;
20,00р. – дарослыя.

Заўсёды рады бачыць вас у Доме Песняра!