Музейна-педагагічны занятак «Душою і сэрцам мы з вамі, героі…»

З 1.07.19 па 31.07.19 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту на музейна-педагагічны занятак «Душою і сэрцам мы з вамі, героі…», прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вас чакае:

  • экскурсія па часовай экспазіцыі «Душою і сэрцам мы з вамі, героі…»;
  • цікавыя факты пра жыццёвы шлях Якуба Коласа і яго сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны (з мультымедыйнай прэзентацыяй);
  • напісанне ваеннага ліста на фронт, складанне салдацкага трохкутніка.

Папярэдні запіс: 284-17-02

Шчыра запрашаем!

518