Музейны праект “Калядная ялінка ў Доме Коласа”

Напярэдадні і падчас зімовых свят з 9 снежня 2019 года па 15 студзеня 2020 года Дзяржаўны літаратура-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, творчых майстар-класах і пазнавальных музейных занятках для ўсёй сям’і. Таксама госці Дома Коласа атрымаюць выключную магчымасць пазнаёміцца з героямі твораў беларускага класіка падчас навагодняга ранішніка, пагуляць з імі ў гульні, паскакаць у святочным карагодзе .
Надыходзіць самая чароўная пара – час Калядаў, Новага года, Раства Хрыстова. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх сваіх сяброў далучыцца да цудоўнай атмасферы зімовых свят і прыемных прыгод, правесці час весела і пазнавальна.
Кожнаму ўдзельніку свята – памятны сувенір!
Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ! (80172841702)

Шчыра запрашаем!
Святкуйце разам з намі!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-05-55
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
E-mail: muzeykolas@yandex.ru.
Мы ў сацсетках:
ВК: vk.com/yakubkolasby.
Instagram: @kolasmuseum.

182