Музейны праект да мядовага свята «Без мёду няма ходу!»

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

РГА “Беларускiя пчаляры”

ПРЭС-РЭЛІЗ

Музейны праект да мядовага свята

Без мёду няма ходу!

 

У паэме “Новая зямля” (раздзелы “Леснікова пасада”, “Падгляд пчол”), а таксама ў апавяданні “Калодка пчол” Якуб Колас па-майстэрску апісаў жыццё пчол, тонкасці пчалярскай справы, рыштунак пчаляра, падгляд пчол.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, РГА “Беларускiя пчаляры” запрашаюць паглыбіцца ў Коласаву “мядовую навуку”, злавіць апошнiя цёплыя дзянькi, удыхнуць водар цяпер ужо восеньскiх кветак, пасмакаваць духмяныя яблыкi i грушы. Развiтваючыся з летам, мы назапашваем i стараемся зберагчы ўнутры сябе як мага болей сонечнай летняй энергii. А што, як не мед (i iншыя пчалiныя вырабы), можа даць нам максiмум такой энергii?! Пра гэта, а таксама пра дзiвосных маленькiх iстот, само iснаванне якiх знаходзiцца ў такой непарыўнай сувязi з iснаваннем чалавецтва, пойдзе гаворка ў лекцыi “Гэты дзiвосны свет пчол” ад беларускiх пчаляроў, якая адбудзецца 10 верасня 2022 года у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеi Якуба Коласа. Наведвальнікам музея паведаюць пра ўплыў пчол на жыццё бiясферы, а таксама пра некаторыя таямнiцы багатага і чароўнага паралельнага свету пчол.

Адначасова музей i беларускiя пчаляры запрашаюць ўсіх сваіх сяброў i зацiкаўленых асоб далучыцца да нашага свята, паспытаць розныя сарты мёду, навучыцца рабiць свечкi з натуральнага воску, купiць менавiта той самы смачны мёд, даведацца пра карыснасць пылку, пяргi, матачнага малачка, воску, гамагенату для чалавечага арганiзму.

Вы зможаце правесці час весела і пазнавальна.

Праграма:

15.00 - адкрыццё кiрмашу i дэгустацыя розных сартоў мёду.

15.30 - майстар-клас па вырабе воскавай свечкі.

16.00 – лекцыя з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў “Гэты дзiвосны свет пчол”.

Шчыра запрашаем!

Святкуйце разам з намі!

 

Кошт білета 3 рублі.

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 270-17-02

Сайт:  www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by

577