Творчы вечар Івана Кірчука «Ад чароткі да дуды»

25 лютага 2023 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар Івана Кірчука “Ад чароткі да дуды”.

Іван Кірчук – беларускі музыкант, фалькларыст, пісьменнік, выкладчык, аўтар эксперыментальных музычных праграм, реканструкцый абрадаў і святаў, уладальнік калекцыі музычных інструментаў амаль з ўсіх краінаў свету.

У аснову імпрэзы ляглі фрагменты монаспектакляў: "Споведзь пад дахам", "Дарожка мая", "Сонцам асветлюся", "Каравай", "Калядныя гульні", якія з'яўляюцца вынікам 40-гадовай творчасці Івана Іванавіча.

У праграме “Ад чароткi да дуды” прагучаць найгрышы на беларускіх народных інструментах: акарына, жалейка, дуда, ліра, госці атрымаюць магчымасць пачуць фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы далёкія продкі ў рытуалах. Акрамя ўсяго будуць гучаць інструменты і з іншых краін свету.

“Сваёй праграмай я хацеў бы звярнуць увагу людзей да сваіх каранёў, да Продкаў. Бо без іх не было б нас. Не было б Будучага. Ведам Прашчураў нашых нізкі паклон”, – так кажа аўтар пра сваю новую праграму.

Падчас імпрэзы 25 лютага адбудзецца прэзентацыя кніг «Кветка Перуна», «Города восхождений». (Па пытанні набыцця кніг звяртацца да кіраўніка праекта А.Радзівонава, па тэл.+375 (29) 638 55 54)

Кошт уваходнага білета – 15 рублёў.

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by

734