
Шаноўныя сябры!
Размяшчаем анонс нашых імпрэз на сакавік.
Вас у першы месяц вясны чакаюць разнастайныя мерапрыемствы, распачне іх лекцыя-канцэрт славутага Алеся Лася "Ад дуды да раяля" ўжо ў гэтую суботу, 11.03.
17 сакавіка ў вас будзе магчымасць паслухаць творы Антоніо Вівальдзі ў беларускай інтэрпрэтацыі.
Звярніце таксама ўвагу на наш новы фармат мерапрыемстваў "Простыя словы", дзе вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, творцы падзеляцца з вамі сваім досведам, распачнуць гэты цыкл Ірына Дубянецкая і Сяргей Крыштаповіч.
Сачыце за падрабязнымі абвесткамі і заставайцеся на сувязі.
Вашыя музейцы-коласаўцы.