Музычныя імпрэзы да Міжнароднага дня жанчын

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Музычныя імпрэзы да Міжнароднага дня жанчын

Народны паэт Беларусі Якуб Колас з дзяцінства вельмі любіў музыку, няблага граў на скрыпцы, якую асвоіў, калі вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Падабалася яму полька, “Лявоніха”, іншыя народныя песні. У даваенным доме Песняра было дзве скрыпкі: адна – маленькая – вісела над Коласавым ложкам на дыване, а другая − выдатная, з неверагодна цудоўным гукам, работы італьянскага майстра. Канстанцін Міхайлавіч, да таго ж, і добра спяваў. Жонка Песняра Марыя Дзмітрыеўна таксама мела выдатны музычны слых і прыгожы голас. Якуб Колас высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі, таму ў доме Коласа з’явіўся раяль, які набылі для ўнукаў паэта.

Да Міжнароднага дня жанчын Дом-музей народнага Песняра запрашае на мерапрыемствы:

6 сакавіка 2024 года ў 15.00 у Вялікай гасцёўні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адбудзецца святочны вясенні канцэрт Аб табе, кім жыву я заўжды”.  У выкананні навучэнцаў класа гітары Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі прагучыць музыка розных эпох – ад Рэнесанса да мелодый XXI стагоддзя.

Уваход – вольны.

7 сакавіка 2024 года ў 18.30 – музычны вечар у салонным стылі «А ў душы вясна настане!», на якім прагучаць як арыгінальныя, так і папулярныя музычныя кампазіцыі пад гітару, ў суправаджэнні губнога гармоніка і фартэпіяна.

Кошт – 10 рублёў.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by

58