Сумесная імпрэза «ЛІТ.ЧЫТ»

26 сакавіка 2024 года а 16-й гадзіне ў межах
музейнага праекта "ЛІТ.ЧЫТ" адбудзецца сумеснае мерапрыемства
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя Даведніка
паступленняў 2010-2023 гг. Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры
і мастацтва і першага музейнага каталога інскрыптаў Якуба Коласа “Ад усяго
сэрца, ад усёй душы” Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба
Коласа.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва за
дзесяцігоддзе, вынікам працы якога з'яўляюцца анатаваныя ў даведніку
фонды, доказна пацвердзіў свой статус аднаго з буйнейшых сховішчаў
дакументальных крыніц па гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі.

Чакаем вас 26 сакавіка 2024 года а 16-й гадзіне па адрасе вул. Акадэмічная 5.
❗️Уваход вольны.

89