
У асяроддзі дубоў і ліп, пасаджаных самім паэтам, у непаўторнай творчай атмасферы будзе гучаць жывое беларускае слова ў народнай песні і сучаснай харавой музыцы.
Чароўныя галасы артыстаў падораць асалоду беларускай мовы і нацыянальнай песеннай лірыкі. У праграме творы на тэксты Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Карызны (ст.), апрацоўкі народных песень.
Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Беларусі, дырыжор – заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава.
27 чэрвеня, 18:30, дворык Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Я.Коласа (вул.Акадэмічная, 5).
Квіткі магчыма набыць у касе музея ці праз сістэму “ОПЛАТИ”, кошт – 15 рублёў (уключае наведванне экспазіцыі з 10:00 до 18:00).
6+
*прыз за лепшае чытанне вершаў Якуба Коласа – аудыё-дыск Дзяржаўнага камернага хору Беларусі.