
Апошняя магчымасць наведаць канцэрт летняга цыклу на Акадэмічнай!
22 жніўня запрашаем Вас у чароўны свет беларускай музыкі і паэзіі!
Беларускія спевы і вершы прагучаць у месцы, дзе кожны кут захоўвае памяць пра жыццё і творчасць паэта, і можна адчуць сябе часткай вялікай культурнай спадчыны.
Выканаўцы: Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Беларусі, дырыжор – заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава.
Канцэртная праграма ўжо з поспехам прагучала ў чэрвені і ліпені, а ў завяршэнні лета будзе выкана апошні раз!
Дата: 22 жніўня
Час: 18:30
Месца: дворык Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа (вул.Акадэмічная, 5).
Квіткі магчыма набыць у касе музея ці праз сістэму “ОПЛАТИ”, кошт – 15 рублёў (уключае наведванне экспазіцыі з 10:00 до 18:00).
6+
*прыз за лепшае чытанне вершаў Якуба Коласа – аудыё-дыск Дзяржаўнага камернага хору Беларусі.