СВЯТОЧНЫ КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ з цыклу «Музычныя чацвяргі на Акадэмічнай»

СВЯТОЧНЫ КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ з цыклу “Музычныя чацвяргі на Акадэмічнай”

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на СВЯТОЧНЫ КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ з цыклу “Музычныя чацвяргі на Акадэмічнай”!

Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Беларусі выканае традыцыйныя канты і калядныя спевы нашай краіны, а таксама самыя вядомыя навогоднія мелодыі свету!

Яскравая і святочная праграма ў суправаджэнні тэкстаў Якуба Коласа абавязкова падорыць добры настрой у чаканні Раства і Новага Года!

Будзем рады бачыць вас на канцэрце і жадаем цудоўных зімовых святаў!

Дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА
фартэпіяна – Іван СЦЕПАНЦОЎ

19 снежня (чацвер), пачатак канцэрта – 18:30
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа (вул.Акадэмічная, 5).
Перад канцэртам для жадаючых будзе арганізавана наведванне экспазіцыі музея з гідам, пачатак у 18:00

Квіткі можна набыць праз сістэму “Разлік”: Турызм і адпачынак –Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на акадэмічнай.

Кошт – 20 рублёў, уключае наведванне экспазіцыі
6+

369