Літаратурнае чаяванне з унучкай Якуба Коласа


Па шматлікіх просьбах нашых дарагіх гасцей, унучка Якуба Коласа зноў запрашае вас у гасціны дом Песняра, каб успомніць і распавесці про сямейныя традыцыі, паказаць фотаздымкі, якія па сённяшні дзень захоўваюцца ў сям’і, пачытаць вершы і адказаць на пытанні, якія кожны дзень цікавяць наведвальнікаў!

Аб творчасці Якуба Коласа мы добра ведаем са школьнай праграмы. А вось сакрэты яго жыцця, характару і звычак ведаюць толькі родныя класіка і… наведвальнікі нашага музея, якія сустракаюцца з імі падчас музейных мерапрыемстваў.

Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда? Які характар быў у класіка беларускай літаратуры? Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? І шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас унікальнай экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.

Па шматлікіх просьбах сустракаемся ў музеі Якуба Коласа 28 жніўня ў 18.00
Кошт білета – 30 рублёў.

Колькасць месцаў вельмі абмежавана! Папярэдні запіс па спасылцы абавязковы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdxaYv7np0H5hKaBGGYj-NuLxGSWDOt...

157