"Святло ў акне". Свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў


Сёлета Беларусь ужо шосты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.
15 траўня з 18.00 да 23.00 гасціны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
СВЯТЛО Ў АКНЕ

Праграма свята,
прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў,
15 мая 2010 года

Час правядзення: 16.30 – 23.00
Месца правядзення: музей, сядзіба (вул. Акадэмічная, 5)

Госці свята: прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі

16.30—18.00 – II паверх музея, гасцёўня Дома Коласа
Літаратурна-музычны вечар “Дарога даўжынёю ў паўстагоддзя” з цыкла юбілейных мерапрыемстваў да 50-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
На мерапрыемства запрошаны вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты-землякі, а таксама былыя супрацоўнікі музея. Удзельнікам будуць уручаны памятныя падарункі. Сапраўдным аздабленнем вечара стане выступленне вядомых беларускіх бардаў. Цягам імпрэзы будзе таксама дэманстравацца мультымедыйная выстава да 50-годдзя з дня адкрыцця музея.

Мерапрыемствы на музейнай сядзібе:

18.00—20.30 Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці): дэманстрацыя работ рамеснікаў Міншчыны, майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, валянню воўны і інш.

18.00—20.30 Выстаўка-продаж непаўторных аўтарскіх лялек “Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля...” Майстры: Святлана Шор (Беларускі саюз майстроў народнай творчасці), Анжэла Міцкевіч (Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў), Святлана Калкоўская (кіраўнік народнай мастацкай студыі “Раніца” Шашкоўскай школы мастацтваў) і інш.
Дэфіле ў капелюшах з войлака.

18.00—19.00 Сумесная акцыя сяброўства “Няхай квітнее дрэва дружбы!” пры садзеянні ДУ “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” (прадстаўнікамі пасольстваў будзе пасаджана сімвалічнае Дрэва сяброўства).

19.00—19.40 Абрадавае свята “Добры дзень, лета!” (сумесна з кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў).

19.40—20.00 Выступленні самадзейных калектываў, конкурсы і гульні.


Музычнае афармленне вечара:
- квартэт баяністаў-акардыяністаў музычнай школы №3 імя Ф. Шапэна “Адажыо” (мастацкі кіраўнік Тумаркіна А.М.);
- сольнае выступленне баяніста, лаўрэта конкурса імя Жыновіча Веніяміна Калінкава;
- выступленне цымбалісткі, лаўрэата Рэспубліканскага конкурса творчых і мастацкіх работ сярод выкладчыкаў ДМШ і ДШМ Юліі Боўбель;
- мемарыяльны раяль Дома Коласа – Таццяна Дубініна;
- Рускі народны хор імя Нікіцінай;
- Ансамбль польскай песні “Тэнча”;
- Народны хор украінскай песні “Крыніца”;
- Літоўскі ансамбль “Дзілгелітэ”;
- Фальклорны ансамбль “Гасцінец” гімназіі №17 г. Мінска


Мерапрыемствы ў музеі Якуба Коласа (ІІ паверх)

17.00—23.00
Выстава да 65-годдзя Вялікай Перамогі — “Зямля мая мяне заве”.
Выстава з цыкла “Адкрытыя фонды”: “З юбілеем, дарагі пясняр!” —віншавальныя адрасы Якубу Коласу”.

19.00—20.00 Толькі на працягу адной гадзіны ў кожнага наведвальніка будзе унікальная магчымасць запісаць запаветнае жаданне за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта

20.30—22.00 – ІІ паверх музея, гасцёўня Дома Коласа.
Джазавая феерыя на “Ночы музеяў — 2010”. Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта “The Outsiders” & Паўла Аракеляна

22.00-23.00 – ІІ паверх музея, гасцёўня Дома Коласа.
Прэзентацыя новай формы работы супрацоўнікаў музея “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”. У праграме: экстравагантныя, непаўторныя паэты і музыкі А. Ячкоўскі, В. Лупасін, А. Трафімчык, Л. Тарасенка, А. Краснабаеў і інш.


Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Даведкі па тэлефонах: 284-17-02, 284-05-55

325