Міжнародны дзень музеяў у музеі Якуба Коласа


Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню музеяў, якія адбудуцца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 18 мая 2012 года:

14.00 – 15.00 – святочная праграма Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” Кастрычніцкага раёна г.Мінска:
• падвядзенне вынікаў конкурсу дзіцячых малюнкаў па творах Я.Коласа,
• тэатралізаваная пастаноўка па матывах твораў Якуба Коласа,
• грамадская акцыя “Мы чытаем Коласа” (вершы паэта ў выкананні выхаванцаў ЦДАДіМ “Ветразь” і беларускіх літаратараў).

16.00 – 17.30 – грамадская акцыя “130 прысвячэнняў Песняру” (з удзелам членаў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія былі прыняты на працягу 2010 – 2012 года ў творчы саюз у Доме Якуба Коласа).

У гэты час кожны жадаючы зможа агучыць свае ўласныя творы, прысвечаныя паэту, а таксама будзе мець магчымасць прачытаць самыя вядомыя творы Якуба Коласа ў перакладзе на трыццаць адну мову свету.

Урачыстае адкрыццё выставы з фондаў музея паводле калекцыі “Асабісты архіў” песняра “Адрасаты Якуба Коласа”, дзе будзе прадстаўлена ліставанне паэта з вядомымі пісьменнікамі, палітычнымі дзеячамі, роднымі.

17.30 – 18.30 – праект “Выстаўка на адну гадзіну”. Музей упершыню прадставіць некаторыя ўнікальныя лісты да знаёмай Якуба Коласа А.Г.Кетлер з асабістай перапіскі паэта, да гэтага часу закрытай для публікацыі, а таксама вершы – прысвячэнні класіка гэтай жанчыне.

19.00 – 20.30 – дабрачынны канцэрт салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння паэта.
Кошт уваходнага білета – уваходны білет на экспазіцыю музея 3 000 рублёў.

21.00 – 23.00 – прэзентацыя музейнага кінаклуба “Алхімія кіно” у рамках якой адбудзецца рэтра-кінапаказ даваеннага мастацкага фільма “Палескія рабінзоны” паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Янкі Маўра (1935, рэж. I. Бахар і П. Малчанаў) (сумесна з Музеем кіно)
Кошт уваходнага білета – уваходны білет на экспазіцыю музея 3 000 рублёў.

325