Імерсіўная вячэра


Утульны восеньскі вечар можна правесці асабліва!

25 верасня ў 18:30 музей Якуба Коласа сумесна з музеем водарай «Нос» запрашае на ўнікальную падзею — імерсіўную восеньскую вячэру.

Вас чакаюць:

  • жывая музыка, якая напоўніць вечар цяплом і гармоніяй
  • водары восені, якія абуджаюць успаміны і новыя адчуванні
  • дэсертныя пачастункі, прыгатаваныя для павольнай асалоды

Гэта не проста вечар - гэта магчымасць акунуцца ў атмасферу, дзе мастацтва, густ і водар ствараюць адзіны вопыт. Падаруйце сабе восень, якую хочацца запомніць...

141