«Смак беларускай кухні»

16 лістапада 2023 года а 18-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца інтэрактыўная сустрэча з Аленай Мікульчык “Смак беларускай кухні”.

Алена Мікульчык – шэф-повар, эксперт беларускай кухні, эксперт беларускай і славянскай кухні, аўтар дзясятка кулінарных кніг, а таксама гісторык кулінарыі і захавальніца нацыянальных кулінарных традыцый.

Беларуская кухня вельмі разнастайная, на яе ўплывалі кухні розных краін, і не толькі кухняў нашых суседзяў: рускай, яўрэйскай, літоўскай, польскай, але і таксама нямецкай, італьянскай, французскай. Але ёсць страва, што прыйшла да нас аж Турцыі, і гэта, любімая многімі, кава. Пра таямніцы беларускай кухні і пра каву, мы і будзем слухаць і гаварыць на інтэрактыўнай сустрэчы. Кожны наведвальнік атрымае магчымасць спраўдзіць свае веды ў кулінарным “Што?Дзе?Калі?” і пакаштаваць старажытны беларускі пачастунак!

Падчас сустрэчы ў фае будзе арганізаваны кірмаш ад кнігарні “Акадэмкніга”.

Кошт уваходнага білета – 10 рублёў.

Сардэчна запрашаем!

416