Фестываль дзіцячай кнігі «Гуляй, зіма, твая часіна!»

Фестываль дзіцячай кнігі “Гуляй, зіма, твая часіна!”

30 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі “Гуляй, зіма, твая часіна!”. Творчыя сустрэчы з маленькімі аматарамі літаратуры правядуць вядомыя пісьменнікі Рэспублікі Беларусь.

На працягу ўсяго фестываля наведвальнікаў чакаць настольныя беларускія гульні, тэматычныя майстар-класы, паказы лялечных спектакляў па народным казкам у апрацоўцы Якуба Коласа.

Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць наведаць спектакль тэатра “Бусы”, гісторыя пра вялікую вандроўку маленькага мышаня, якая будзе карыснай і цікавай, як дарослым, так і дзецям.

Праграма фестываля

10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі “Гуляй, зіма, твая часіна!”

Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:
(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)

  • 10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
  • 10.45 творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах;
  • 11.30 творчая сустрэча з пісьменніцай Марынай Петрашкевіч;
  • 12.15 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
  • 13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Пазняковым;
  • 14.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Генадзем Аўласенка;
  • 15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

16.00. Тэатр “Бусы”, Спектакль “Ад вінта”.

Інтэрактыўныя пляцоўкі:
(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)

  • Беларускія настольныя забаўлянкі ад Наталлі Галко;
  • Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк
  • Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі “Калядаў” Ліаны Жванія;
  • Майстар-клас ад мастачкі Вольгі Лапінай;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі ад Эрыкі Грышчанка;
  • інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
  • прагляд лялечных спектаклей па народным беларускім казкам у апрацоўцы Якуба Коласа;
  • тэматычныя фотазоны, пазлы;
  • кніжны гандаль ад “Акадэмічнай кнігі”.

Уваходны білет – 6 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by

417