Зімовыя святы ў музеі Якуба Коласа

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Прэс-рэліз

Цуд пад музейнай ялінкай

Зімовыя святы ў музеі Якуба Коласа

Усё бліжэй і бліжэй галоўныя зімовыя святы, якіх з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеткі. Таямнічасць, чаканне цуду, вера ў лепшае... Каляды і Новы год ствараюць асаблівую атмасферу, выклікаюць пачуцці радасці і надзеі на лепшую будучыню. Якуб Колас пакінуў нам падрабязнае апісанне, як святкаваць па-беларуску − цэлы раздзел паэмы “Новая зямля” носіць назву “Каляды”. А ў вершы “Пад Новы год” у 1914 паэт марыў аб тым, “каб ўсе людзі жылі ў згодзе, быў парадак, лад ў народзе”. Уступаючы ў Новы, 1948 год, Якуб Колас звяртаўся ў сваім артыкуле да дзетак з пажаданнем “расці шчаслівымі і вясёлымі, быць здаровымі і з поспехам вучыцца, авалодваць ведамі”.

У снежні 2023 – студзені 2024 года музей народнага Песняра прапануе прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах і захапляльных творчых майстар-класах.

⭐️Музейна-педагагічны занятак “Ялінка ў госці запрашае” (для школьнікаў)
❄️Майстар-клас па вырабу лялек-мотанак (для школьнікаў і сямей)

⭐️Майстар-клас па вырабу 3D паштоўкі (для школьнікаў)
❄️ Выраб елачных цацак з ваты (для дарослых і сямей)
⭐ «Светлы калядны анёл» - 8 спосабаў стварэння анёла (для школьнікаў і сямей)
❄️ Выраб падвескі ялінкі (для школьнікаў)

⭐️ Выраб драўляных значкоў-зверанят (для школьнікаў і сямей)

13 і 19 снежня ў 15.00 запрашаем у музей адзначыць святы з фальклорным ансамблем "Млынок" - вас чакаюць вясёлыя інтэрактыўныя мерапрыемствы "Прыйшла Каляда".

27 снежня ў 11.00 у Доме-музеі народнага паэта адбудзецца “Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях ад навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у нашых святочных мерапрыемствах!

Папярэдні запіс па тэлефоне 270-17-02 абавязковы!

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by

283