Фолк-дыскатэка

Сустракаем вясну на фолк-дыскатэцы разам з музычным гуртам «Арацэя»

2 сакавіка 2024 года ў 17:00 у межах музейнага праекта “На Акадэмічнай” адбудзецца канцэрт музычнага гурта Арацэя.

Aratseya (Арацэя) – гурт з Беларусі, які выконвае музыку ў стылі world music, фолк - гэта старажытныя беларускія народныя песні, аранжаваныя ў аўтарскай інтэрпрэтацыі.

У працэсе выступлення калектыву можна пачуць гучанне колавай ліры, ірландскага бузукі, народных духавых інструментаў, адчуць энергію аўтэнтычнага вакалу, танчыць пад запальныя рытмы перкусіі

Вас чакае 2 разнапланавыя музычныя праграмы: «фолк-дыскатэка» - народныя песні ў аўтарскім гучанні і «сусветныя рок-хіты» - вядомыя кампазіцыі, выкананыя на этнічных інструментах.

Кошт - 15 рублёў
Папярэдні запіс па нумары: (017) 270-17-02

Чакаем вас 2 сакавіка ў 17:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная 5

172