
Сябры! Цёплы летні час патрабуе ўтульных вечароў на свежым паветры, а каб зрабіць ваш вечар не толькі ўтульным, але і цікавым, мы прапануем вам ідэю! 4 ліпеня ў 18:30 гасцей музея Якуба Коласа чакае чароўны ўтульны вечар па дыстыляцыі, дзе кожны зможа зрабіць водар з сапраўднай парэчкі! Мы пройдземся па хаце, дзе жыў народны паэт Беларусі, будзем слухаць лекцыю ад сапраўднага парфумера падчас чаявання з парэчкавым варэннем, дыстыляваць парэчку на ціхай сядзібе паэта ў цэнтры шумнага горада, пагуляем у душэўную настольную гульню. А яшчэ, пад гукі сапраўднага патэфона нас чакаюць метафарычныя карты з эфірнымі алеямі Будзем нюхаць, адчуваць, спрабаваць і атрымліваць асалоду! Запісвайце рэцэпт атмасфернага летняга вечара: 04.07.2024, 18:30 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 Кошт квітка - 50 рублёў
Колькасць месцаў абмежавана, папярэдні запіс абавязковы: https://docs.google.com/forms/d/1nCG8tiZI8oXTWkSEEv08S-lic7sqE-DIP261URC... Да сустрэчы